Беларуская Служба

Эманюэль Макрон захапляецца мужнасцю беларусаў, якія бяруць удзел у пратэстах

27.09.2020 08:39
Ён падкрэсліў, што асаблівай павагі заслугоўваюць жанчыны – удзельніцы пратэстаў.
Emmanuel Macron
Emmanuel MacronShutterstock/Alexandros Michailidis

Прэзідэнт Францыі Эманюэль Макрон лічыць, што Аляксандру Лукашэнку варта добраахвотна пакінуць пасаду. Пра гэта французскі лідар заявіў у інтэрв'ю выданню Le Journal du Dimanche, апублікаваным у нядзелю.

Як паведамляе Тэлеграм-канал Радыё «Свабода», Макрон таксама адзначыў, што захапляецца мужнасцю беларусаў, якія бяруць удзел у пратэстах. Ён падкрэсліў, што асаблівай павагі заслугоўваюць жанчыны – удзельніцы пратэстаў.

вс