Беларуская Служба

Дэмакратычная апазіцыя Беларусі стала лаўрэатам прэміі Сахарава

22.10.2020 13:16
У Еўрапарламенце ды іншых структурах ЕЗ адзначылі, што Аляксандр Лукашэнка прайграў прэзідэнцкія выбары ў жніўні і цяпер для яго настаў час прыслухацца да голасу сваіх грамадзян.
Protest w Mińsku 6 września
Protest w Mińsku 6 wrześniaShutterstock.com / LuPol

Беларуская апазіцыя, прадстаўленая Каардынацыйнай радай, стала лаўрэатам прэміі Еўрапейскага парламенту імя Сахарава «За свабоду думкі». Рашэнне абвясціў старшыня Еўрапейскага парламента Дэвід Сасолі.

Сасолі павіншаваў прадстаўнікоў беларускай апазіцыі за іх мужнасць, стойкасць і рашучасць. Паведамляючы аб прысуджэнні ім узнагароды, палітык адзначыў, што беларуская апазіцыя ўвасабляе сабой абарону свабоды думкі і слова:

-Дазвольце павіншаваць прадстаўнікоў беларускай апазіцыі з іх мужнасцю, стойкасцю і рашучасцю. Гэта паказвае, наколькі яны моцныя перад тварам магутнага праціўніка. Такім чынам, маё пасланне вам, дарагія Лаўрэаты,такое-заставайцеся моцнымі і не здавайцеся ў баі. Ведайце, што мы на вашым боку.

Чыноўнік  таксама адзначыў, што ў Еўрапарламенце і іншых структурах ЕЗ адзначылі, што Аляксандр Лукашэнка прайграў прэзідэнцкія выбары ў жніўні і цяпер для яго настаў час прыслухацца да голасу сваіх грамадзян.

Цырымонія ўручэння прэміі імя Сахарава адбудзецца на снежаньскім пленарным пасяджэнні Еўрапарламента.

Прэмію імя Сахарава «За свабоду думкі» штогод уручае Еўрапейскі Парламент. Летась прэмію атрымаў праваабаронца Ільхам Тохці, які выступае за правы ўйгураў у Кітаі, а ў 2018 годзе лаўрэатам стаў украінскі рэжысёр Алег Сянцоў, які на момант уручэння знаходзіўся ў расійскай турме.

IAR/PAP/эж