Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

У расійскіх аптэках і бальніцах няма лекаў для анкалагічных хворых

27.10.2020 14:09
Расійскія фармацэўтычныя кампаніі рэзка скарацілі вытворчасць недарагіх лекаў.
(zdjęcie ilustracyjne)
(zdjęcie ilustracyjne) pixabay/Pexels

Расійскія гуманітарныя фонды папярэджваюць, што ў аптэках і бальніцах адсутнічаюць лекі для анкалагічных хворых. «Сітуацыя катастрафічная», – напісалі аўтары ў адкрытым лісце, які быў накіраваны прадстаўнікам вышэйшых улад Расіі.

Аўтары падкрэсліваюць, што ў 2020 годзе расійскія фармацэўтычныя кампаніі «рэзка скарацілі вытворчасць недарагіх лекаў, якія на працягу многіх гадоў былі базавымі ў лячэнні анкалагічных хворых». Прадстаўнікі фонду, які падтрымлівае анкалагічных хворых, назвалі больш за дзясятак рэгіёнаў, у тым ліку Маскву і Санкт-Пецярбург, дзе не было лекаў. Аўтары ліста папярэджваюць, што колькасць пацыентаў, якіх немагчыма выратаваць, павялічваецца, і яны вінавацяць у гэтым дзяржаўную сістэму рэгулявання фармацэўтычнага рынку.

Праблемы такога тыпу захоўваюцца ў Расіі больш за дзесяць гадоў і датычацца як лекаў для невылечна хворых, так і прэпаратаў, якія выкарыстоўваюцца ў лячэнні сезонных захворванняў, такіх як грып. Падчас пандэміі каранавірусу расійскія лекары неаднаразова пісалі лісты ў вышэйшыя інстанцыі, паведамляючы пра недахоп сродкаў індывідуальнай аховы і падрыхтаваных кадраў.

ПР/нг