Літва накіравала беларускім уладам ноту пратэсту ў сувязі з пускам АЭС у Астраўцы, запланаваным на лістападзе. Атамная электрастанцыя знаходзіцца недалёка ад Вільні.
Учора літоўскі аператар сістэмы перадачы электраэнергіі Litgrid быў праінфармаваны беларускім калегам «Белэнерга» аб тым, што вытворчасць электраэнергіі на Астравецкай электрастанцыі павінна пачацца паміж 1 і 10 лістапада.
«Літва рашуча асуджае рашэнне ўладаў Беларусі, якія ігнаруюць патрабаванні бяспекі Літвы і Еўрапейскага саюза», – гаворыцца ў пратэсце. Вільня падкрэслівае, што бяспека мае вялікае значэнне ў адносінах паміж супольнасцю і Беларуссю. Кіраўнік літоўскай дыпламатыі Лінас Лінкявічус адзначае, што ў выпадку ўкаранення стандартаў атамнай бяспекі і экалагічных патрабаванняў на Астравецкай электрастанцыі ЕС прадстаўляе адзіную пазіцыю. Міністэрства замежных спраў Літвы адзначае, што яно будзе працягваць імкнуцца да міжнароднага вырашэння пытання аб АЭС і мае намер шукаць рашэнні, якія дазволяць панізіць звязаныя з гэтым рызыкі.
Літва шмат разоў выступала супраць будаўніцтва беларускай атамнай электрастанцыі, бо яна знаходзіцца непасрэдна каля беларуска-літоўскай мяжы, усяго ў 50 км ад Вільні.
ПР/нг