Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Еўрапарламент занепакоены рашэннем Канстытуцыйнага суда Польшчы адносна абортаў

28.10.2020 10:25
Рашэнне Канстытуцыйнага суда можа стаць тэмай рэзалюцыі Еўрапарламента.
Прыняццё рашэння КС выклікала масавыя пратэсты ў ПольшчыPAP/Radek Pietruszka

Еўрапейскі парламент занепакоены рашэннем Канстытуцыйнага суда Польшчы, прынятым у аўторак тыдзень таму, якое прадугледжвае амаль поўную забарону абортаў. Пра гэта заявіў старшыня камітэта Еўрапарламента па грамадзянскіх свабодах Фернанда Лопес Агіляр.

Еўрадэпутат з'яўляецца адным з аўтараў першай у Еўрасаюзе справаздачы, прысвечанай вяршэнству законаў у членскіх краінах ЕС. Агіляр пры працы над справаздачай адказваў за раздзел, прысвечаны Польшчы.

Паводле яго, рашэнне Канстытуцыйнага суда будзе абмяркоўвацца на пасяджэнні камітэта, пазней гэтае пытанне можа стаць тэмай рэзалюцыі Еўрапарламента.

Пры гэтым Фернанда Лопес Агіляр зазначыў, што хоць пытанне абортаў знаходзіцца ў кампетэнцыі нацыянальных органаў членскіх краін, то пры гэтым Польшча абавязаная выконваць Хартыю аб фундаментальных правах і каштоўнасцях, якая зʼяўляецца часткай пагадненняў ЕС.

Як паведамлялася, Канстытуцыйны суд Польшчы, які знаходзіцца пад уплывам кансерватыўна-каталіцкай кіруючай партыі «Права і справядлівасць», прыняў пастанову адносна абортаў. Суд прызнаў, што перарыванне цяжарнасці з-за паталогіі плода пярэчыць Канстытуцыі.

Прыняццё згаданага рашэння выклікала масавыя пратэсты ў Польшчы.

вс