Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

У Германіі ўводзяць строгі каранцін

28.10.2020 19:33
Школы і дзіцячыя сады застануцца адкрытымі, але ў іх уводзяцца новыя правілы гігіены.
Канцлер Ангела Меркель правяла відэаканферэнцыю з кіраўнікамі нямецкіх ландаўPAP/EPA/FILIP SINGER/POOL

У Германіі з-за росту новых выпадку COVID-19 з 2 лістапада ўводзяць больш жорсткімі каранцінныя меры.

Канцлер Ангела Меркель правяла відэаканферэнцыю з кіраўнікамі нямецкіх ландаў. Падчас анлайн-сустрэчы быў абмеркаваны раней распрацаваны план новых каранцінных абмежаванняў, якія будуць дзейнічаць да канца лістапада.

Згодна з планам, у Германіі закрыюць тэатры, канцэртныя залы, кінатэатры, атракцыёны і паркі забаў. Акрамя таго, не будуць працаваць фітнес- і спартыўныя цэнтры, басейны, публічныя дамы, бары, рэстараны і кафэ (акрамя працы навынас). Закрываюцца таксама касметычныя салоны, масажныя кабінеты і тату-студыі.

Школы і дзіцячыя сады застануцца адкрытымі, але ў іх уводзяцца новыя правілы гігіены.

вс