Беларуская Служба

Ісламіст з нажом напаў на людзей у Ніцы – ёсць ахвяры

29.10.2020 12:35
Паводле папярэдніх дадзеных, адной з ахвяраў – жанчыне - ён адрэзаў галаву. 
 , , 29  2020
Месца тэракту, Ніца, 29 кастрычніка 2020 года Foto: VALERY HACHE/AFP/East News

У Ніцы невядомы напаў з нажом на мінакоў каля  і ў самой базіліцы Нотр-Дам. Па дадзеных французскіх СМІ, загінулі тры чалавекі. Яшчэ некалькі мінакоў былі параненыя. Нападніка затрымалі жандармы. Пра асобу і матывы злачынства пакуль не паведамляецца.

Пачынаючы сесію Нацыянальнага сходу Францыі Рышар Феран папрасіў ушанаваць хвілінай маўчання ахвяр тэракту:

-Прэм'ер-міністр, спадарыні і спадары міністры, падчас выступу прэмʼера да нас дайшла навіна аб надзвычай жорсткім замаху ў Ніцы. Пакуль мы не ведаем падрабязнасцяў. У гэтай драматычнай сітуацыі я прашу ўсіх аб хвіліне маўчання. Хай гэта будзе выразам нашай салідарнасці з ахвярамі і духоўнай падтрымкі для іх блізкіх.

Мэр Ніццы назваў напад тэрактам і распавёў аб тым, што знаходзячыся ў лякарні пад канвоем зламыснік увесь час паўтараў «Allahu Akbar». Паводле папярэдніх дадзеных, адной з ахвяраў – жанчыне - ён адрэзаў галаву. Раследаваннем займаецца антытэрарыстычная пракуратура.

Напад у Ніцы адбыўся праз некалькі дзён пасля забойства ў прыгарадзе Парыжу настаўніка Самюэля Паці.

IAR/эж