Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

ЕЗ прызначыць 220 млн еўра на транспарціроўку пацыентаў з Covid-19

30.10.2020 10:18
Таксама Брусель будзе спрыяць адабрэнню на ўзроўні ўсяго ЕЗ хуткіх тэстаў на каранавірус. 
zdj. ilustracyjne
zdj. ilustracyjne PAP/EPA/MASSIMO PERCOSSI

Еўрапейская Камісія выдзеліць 220 мільёнаў еўра на транспарціроўку пацыентаў, інфікаваных каранавірусам Sars-Cov-2, паміж дзяржавамі-членамі супольнасці. Гаворка ідзе аб аблягчэнні транспамежнага лячэння і падтрымцы краін у галіне медыцынскага супрацоўніцтва. Пра гэта паведаміла старшыня камісіі Урсула фон дэр Ляйен па выніках відэаканферэнцыі, прысвечанай барацьбе з эпідэміяй:

-Распаўсюджванне віруса нанясе ўдар па нашых сістэмах аховы здароўя, калі мы не будзем дзейнічаць неадкладна. Важна дзейнічаць зладжана. Чым больш краіны будуць абменьвацца інфармацыяй, тым лепш будзе каардынацыя адказу на гэтую пагрозу. Камісія заяўляе, што мы дамо 220 мільёнаў еўра для фінансавання бяспечнай транспамежнай транспарціроўкі пацыентаў туды, дзе гэта неабходна. Але для таго, каб грошы былі выдаткаваныя добра, неабходны добры абмен інфармацыяй.

Еўракамісія таксама абвясціла, што запусціць платформу для спецыялістаў, каб яны маглі абменьвацца інфармацыяй аб пандэміі. Акрамя таго, Брусель будзе спрыяць адабрэнню на ўзроўні ўсяго ЕЗ хуткіх тэстаў на каранавірус. Гаворка ідзе аб атрыманні станоўчай рэкамендацыі Еўрапейскага агенцтва па лекавых сродках.

Антыгенныя тэсты не так дакладныя, як традыцыйныя, з мазком, але яны аблегчаць працу лабараторыі і будуць карысныя для забеспячэння вольнага перасоўвання паміж краінамі. Еўрапейскія сталіцы працуюць над сумесным прызнаннем гэтых тэстаў.

IAR/эж