Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

У Расіі ўзгадваюць ахвяр палітычных рэпрэсіяў

30.10.2020 11:32
Гісторык «Мемарыялу» Мікіта Пятроў тлумачыць, што Крэмль хоча, каб свет памятаў пра перамогу сталінскай арміі над гітлераўскай Нямеччынай і ў той жа час забыўся пра савецкія злачынствы.
Ofiary mordów więziennych NKWD we Lwowie w czerwcu 1941 roku
Ofiary mordów więziennych NKWD we Lwowie w czerwcu 1941 rokuWikipedia/Jerzy Węgierski "Lwów pod okupacją sowiecką" ( "Lviv under Soviet occupation") Warszawa 1991, ISBN 83-85195-15-7

Сёння, 30 кастрычніка, адзначаецца Дзень памяці ахвяр палітычных рэпрэсіяў. Па розных дадзеных, у Савецкім Саюзе было забіта каля 60 мільёнаў чалавек. Гісторык, які даследуе сталінскія рэпрэсіі Мікіта Пятроў адзначыў, што ўлады сучаснай Расіі выкарыстоўваюць трагічныя падзеі мінуўшчыны дзеля вядзення палітычных гульняў.

Гісторык «Мемарыялу» Мікіта Пятроў тлумачыць, што Крэмль хоча, каб свет памятаў пра перамогу сталінскай арміі над гітлераўскай Нямеччынай і ў той жа час забыўся пра савецкія злачынствы:

-Калі б мы самі прызналі і асудзілі гэтыя злачынствы, пакаралі бы катынскіх злачынцаў і пры гэтым не хавалі доказы, то ў нас было б значна менш ворагаў, якія пытаюцца, чаму мы нешта хаваем і ўтойваем.

Гісторык «Мемарыялу» звярнуў увагу на дваістасць гістарычнай плаітыкі ўладаў Расіі, якія згаджаюцца ставіць помнікі ў памяць ахвяр сталінізму, і ў той жа час спрабуюць сцерці савецкія злачынствы са старонак афіцыйнай гісторыі.

IAR/эж