Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Вялікабрытанія павялічыць выдаткі на абарону

19.11.2020 14:27
«З часоў Халоднай вайны міжнародная сітуацыя ніколі не была такой небяспечнай і напружанай, як цяпер, і Брытанія павінна быць верная нашай гісторыі і стаяць побач з нашымі хаўруснікамі»
.
Б. Джонсан PAP/EPA/JESSICA TAYLOR / UK PARLIAMENT / HANDOUT

Прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі Борыс Джонсан падтрымаў праграму інвеставання ва ўзброеныя сілы краіны, якая падаецца як самая маштабная з часоў Халоднай вайны.

Паводле яго слоў, яно «трансфармуе» узброеныя сілы Злучанага Каралеўства, адаптуючы іх да патэнцыйных пагроз.

«З часоў Халоднай вайны міжнародная сітуацыя ніколі не была такой небяспечнай і напружанай, як цяпер, і Брытанія павінна быць верная нашай гісторыі і стаяць побач з нашымі хаўруснікамі», – заявіў прэм’ер Вялікабрытаніі.

Джонсан паведаміў заканадаўцам, што ўзброеныя сілы атрымаюць 16,5 мільярдаў фунтаў стэрлінгаў звыш бягучых планаў урада.

У рамках новых абаронных выдаткаў будзе створана асобнае ведамства, якое будзе займацца штучным інтэлектам.

Акрамя таго, прадугледжваецца стварэнне «касмічнага камандавання», здольнага запусціць першую брытанскую ракету ўжо да 2022 года.

voanews/эж