Беларуская Служба

Злучаныя Штаты будуць працягваць выкарыстоўваць санкцыі супраць «Паўночнага патока 2»

18.12.2020 10:48
«Мы не хочам уводзіць санкцыі, але мы будзем выкарыстоўваць гэтыя паўнамоцтвы і інструменты, каб спыніць праект».
Белы домPAP/EPA/Oliver Contreras / POOL

Злучаныя Штаты будуць працягваць выкарыстоўваць санкцыі ў якасці зброі супраць праекта «Паўночны паток 2», заявіў Крыстафер Робінсан, намеснік памочніка дзяржсакратара ў Еўропе і Еўразіі, піша www.energetyka24.com.

«Мы не хочам уводзіць санкцыі, але мы будзем выкарыстоўваць гэтыя паўнамоцтвы і інструменты, каб спыніць праект», – заявіў прадстаўнік Дзярждэпа на канферэнцыі Атлантычнага савета. Паводле яго слоў, уведзеныя да гэтага часу абмежаванні працуюць: «Мы спынім гэты трубаправод», – заявіў ён.

Па словах Робінсана, як ні парадаксальна, прыпыненне рэалізацыі «Паўночнага патоку-2» можа дапамагчы палепшыць адносіны паміж Вашынгтонам і Масквой. «Калі мы хочам альбо імкнемся палепшыць адносіны з Расіяй, то ключавая роля будзе заключацца ў стрымліванні варожага ўплыву Расіі, мы павінны спыніць гэты трубаправод».

Падчас той жа канферэнцыі сенатар-рэспубліканец Тэд Круз таксама рашуча заявіў пра будучыню супярэчлівага газаправода. Ён сказаў, што праект «не будзе рухацца наперад» і сказаць, што яго завяршэнне непазбежна – гэта проста «расійская прапаганда».

«Я думаю, што сярод міжнародных крэдытораў, якія фінансуюць гэты праект, адбудзецца гонка, хто першы забярэ грошы, таму што »Паўночны паток 2«, паводле мяне, ніколі не паставіць газ», – дадаў Круз.

ав