Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

У Латвіі ўводзяць каменданцкую гадзіну

30.12.2020 09:29
Апошні раз каменданцкая гадзіна ў Латвіі была ўведзена ў 1934 годзе, пасля дзяржаўнага перавароту.
Сцяг ЛатвііFoto: pixabay.com/CC0 Public Domain

Сёння ў Латвіі будзе ўведзеная каменданцкая гадзіна. Улады згаданай краіны таксама прынялі рашэнне аб падаўжэнні надзвычайнага становішча. У снежні ўрад Латвіі пастанавіў, што надзвычайнае становішча будзе працягвацца да 11 студзеня. Аднак з-за нязменна вялікай колькасці заражэнняў каранавірусам латвійскія ўлады вырашылі падоўжыць яго да 7 лютага.

Акрамя таго, было вырашана аб увядзенні каменданцкай гадзіны, якая будзе дзейнічаць з сённяшняга дня да 4 студзеня, а таксама падчас праваслаўных Калядаў, то бок 8 -10 студзеня.

Падчас каменданцкай гадзіны з 22:00 да 5:00 раніцы жыхары Латвіі павінны заставацца  дома, які можна будзе пакінуць толькі накіроўваючыся да працы.

Прэм'ер-міністр Латвіі Крыш’яніс Карыньш заявіў, што новыя абмежаванні ўводзяцца для таго, каб жыхары краіны не збіраліся на навагоднія вечарыны. Апошні раз каменданцкая гадзіна ў Латвіі была ўведзена ў 1934 годзе пасля дзяржаўнага перавароту, які прывёў да ўлады Карліса Улманіса.

Учора ў краіне былі пацверджаныя 838 новых выпадкаў каранавіруснай інфекцыі. З моманту ўспышкі пандэміі на COVID-19 захварэлі больш за 37 тысяч чалавек. Нагадваем, насельніцтва Латвіі складае каля двух мільёнаў чалавек.

аз