Улады Вялікабрытаніі пагадзіліся на ўвядзенне на рынак другой вакцыны супраць каранавіруса. Гэта прэпарат, распрацаваны навукоўцамі з Оксфардскага ўніверсітэта і кампаніі AstraZeneca.
Першыя прышчэпкі плануецца пачаць на наступным тыдні. Лондан раней замовіў 100 мільёнаў доз згаданай вакцыны, паведаміў міністр аховы здароўя Мэт Хэнкок:
- Гэтай раніцы мы пачулі сапраўды добрыя навіны. Гаворка ідзе не толькі пра адабрэнне вакцын, але і тое, што, паводле вынікаў даследаванняў, імунітэт з'яўляецца прыблізна праз два тыдні пасля прыёму першай дозы вакцыны. Гэта азначае, што колькасць людзей, якія атрымаюць абарону ад каранавіруса, сапраўды павялічыцца.
Нагадваем, вакцынацыя супраць COVID-19 працягваецца ў Вялікабрытаніі ўжо амаль месяц. Брытанцаў прышчэпліваюць вакцынай вырабленай кампаніямі BioNTech і Pfizer.
аз