Сёння раніцай грузінская паліцыя затрымала аднаго з лідараў апазіцыі Ніка Мелія і больш за 20 яго прыхільнікаў. Апазіцыйныя арганізацыі, у тым ліку „Аб'яднаны нацыянальны рух”, які ўзначальвае затрыманы палітык, паведамілі, што сёння правядуць акцыю пратэсту.
Ніка Мелія абвінавачваюць у арганізацыі беспарадкаў у 2019 годзе. Ён сам не прызнае сябе вінаватым, а яго прыхільнікі называюць дзеянні грузінскіх уладаў „правакацыяй”.
Грузінскія СМІ паведамляюць, што супрацоўнікі паліцыі, якія затрымалі лідара „Аб'яднанага нацыянальнага руху”, сілай уварваліся ў офіс. Некалькім прыхільнікам апазіцыі спатрэбілася медыцынская дапамога. Пры штурме паліцыянты выкарысталі слезацечны газ.
аз