Беларуская Служба

Расія адкрыла свае межы для студэнтаў і навукоўцаў, але не з краін ЕС

21.03.2021 15:15
У спіс увайшлі ў асноўным краіны былога Савецкага Саюза, таксама Турцыя і Егіпет, з ЕС – толькі Грэцыя і Фінляндыя.
Здымак мае ілюстрацыйны характарgeralt/pixabay.com/CC0 Public Domain

Расія адкрыла свае межы для студэнтаў і навукоўцаў з 25 краін. Гаворка ідзе пра людзей, якія вучыліся альбо працавалі ў расійскіх універсітэтах да абвяшчэння пандэміі. Польшчы сярод згаданых краін няма.

У сувязі з пандэміяй Расія закрыла свае межы 12 месяцаў таму - 18 сакавіка 2020 года. Першапачаткова расійскія ўлады пакінулі магчымасць паездак дыпламатаў,  перавозчыкаў, прадстаўнікоў афіцыйных дэлегацый, пацыентаў, якія лечацца і сваякам, якія едуць на пахаванне альбо даглядаюць хворых.

Праз некалькі месяцаў ездзіць у Расію дазволілі таксама супрацоўнікам расійскіх кампаній, а цяпер студэнтам і даследчыкам, якія вучацца або праводзяць даследаванні ў расійскіх універсітэтах.

У спіс увайшлі ў асноўным краіны былога Савецкага Саюза, таксама Турцыя і Егіпет, з ЕС – толькі Грэцыя і Фінляндыя.

 Асобы, якія ўязджаюць у Расію, павінны паведаміць аб гэтым сваім універсітэтам за 10 дзён да прыбыцця, і пры перасячэнні мяжы прадасатавіць адмоўны вынік тэста на COVID-19. Тэст трэба зрабіць таксама на працягу 72 гадзін пасля прыбыцця ў Расію.

аз