Беларуская Служба

Камітэт міністраў Рады Еўропы абмеркаваў пытанне польскай меншасці ў Беларусі

01.04.2021 10:53
Генеральны сакратар Рады Еўропы запэўніла, што сітуацыя польскай меншасці ў Беларусі будзе знаходзіцца ў спектры яе інтарэсаў.
Andżelika Borys i Andrzej Poczobut
Andżelika Borys i Andrzej Poczobut Polskie Radio

Пытанне палякаў у Беларусі абмяркоўвалася ўчора на форуме Камітэта міністраў Рады Еўропы. На мінулым тыдні прэзідэнт Анджэй Дуда заклікаў умяшацца ў справу палякаў падчас размовы з генеральным сакратаром Рады Марыяй Бурыч.

Міністр канцылярыі прэзідэнта Кшыштаф Шчэрскі паведаміў у «Твітэры», што генеральны сакратар Рады Еўропы запэўніла, што сітуацыя польскай меншасці ў Беларусі будзе знаходзіцца ў спектры яе інтарэсаў.

Сёння некаторым лідарам польскай меншасці, якія ўтрымліваюцца пад вартай у Беларусі, можа быць распачата крымінальная справа супраць іх. Абвінавачанне могуць пачуць члены Галоўнай рады Саюза палякаў, затрыманыя ў Мінску: Ірэна Бярнацкая, Марыя Цішкоўская і Анджэй Пачобут. Заўтра можа быць прад'яўлена абвінавачанне старшыні Саюза палякаў Беларусі Анжаліцы Борыс.

Беларускія праваабаронцы прызналі лідараў польскай меншасці, якія знаходзяцца пад вартай, палітычнымі зняволенымі.

Польскія актывісты былі арыштаваны ў сувязі з заявамі Генеральнай пракуратуры Беларусі адносна святкавання дня выклятых жаўнераў.

ав

Сейм Польшчы прыняў рэзалюцыю па пераследзе палякаў у Беларусі

30.03.2021 11:11
Сейм заклікаў міжнародную супольнасць салідарна і цвёрда рэагаваць на незаконныя дзеянні беларускіх улад.

Намеснік кіраўніка МЗС Польшчы: Рэжым Лукашэнкі імкнецца да эскалацыі канфлікту

31.03.2021 12:04
Шымон Шынкоўскі вэль Сэнк таксама дадаў, што Польшча дамагаецца таго, каб пытанне пераследу палякаў у Беларусі было закранутае міжнароднай супольнасцю.

Затрыманым лідарам польскай меншасці пагражаюць крымінальныя справы

31.03.2021 14:20
Беларускія суды апошнім часам практычна не прымаюць апраўдальных прысудаў.

Затрыманых прадстаўнікоў Саюза палякаў Беларусі прызналі палітычнымі зняволенымі

31.03.2021 20:03
Цяпер у Беларусі 325 вязняў сумлення.