Беларуская Служба

Намеснік кіраўніка МЗС Польшчы: Рэжым Лукашэнкі імкнецца да эскалацыі канфлікту

31.03.2021 12:04
Шымон Шынкоўскі вэль Сэнк таксама дадаў, што Польшча дамагаецца таго, каб пытанне пераследу палякаў у Беларусі было закранутае міжнароднай супольнасцю.
Wiceminister spraw zagranicznych Szymon Szynkowski vel Sęk
Wiceminister spraw zagranicznych Szymon Szynkowski vel SękPAP/Rafał Guz

Намеснік міністра замежных спраў Польшчы Шымон Шынкоўскі вэль Сэнк заявіў, што рэжым Лукашэнкі імкнецца да эскалацыі канфлікту, каб адцягнуць увагу ад праблем ва ўнутранай палітыцы. У эфіры Польскага радыё палітык заявіў, што пра гэта сведчаць чарговыя атакі, накіраваныя на польскіх дыпламатаў і польскую меншасць у Беларусі.

Вэль Сэнк лічыць, што дзякуючы гэтым дзеянням Аляксандр Лукашэнка спрабуе адцягнуць увагу ад таго, што рэжым імкліва губляе грамадскую падтрымку і спрабуе любым коштам утрымацца ва ўладзе. Шымон Шынкоўскі вэль Сэнк таксама дадаў, што Польшча дамагаецца таго, каб пытанне пераследу палякаў у Беларусі было закранутае міжнароднай супольнасцю.

Роўна тыдзень таму былі затрыманыя лідары польскай меншасці ў Беларусі. Пад варту ў Мінску былі дастаўленыя старшыня Саюзу Палякаў у Беларусі Анжэліка Борыс і трое членаў Галоўнай раду Саюза: Анджэй Пачобут з Гродна, Марыя Цішкоўская з Ваўкавыска ды Ірэна Бірнацкая з Ліды.

Польскія актывісты былі затрыманыя 25 сакавіка ў сувязі з абвінавачваннямі беларускай Генпракуратуры ў сувязі з адзначэннем Дня выклятых жаўнераў. Грамадскім дзеячам інкрымінуецца распальванне нацыянальнай варожасці.

iar/эж

Рэжым Лукашэнкі атакуе палякаў

27.03.2021 08:24
Прэзідэнт Польшчы напісаў прэзідэнту ЗША наконт Беларусі.

МЗС Польшчы: Польская нацменшасць у Беларусі можа складаць нават 12% насельніцтва краіны

29.03.2021 07:59
Паведамленне МЗС Польшчы абазначыла хэштэшам #WolniPolacyNaBialorusi (СвабодныяПалякіНаБеларусі).

Сейм Польшчы прыняў рэзалюцыю па пераследзе палякаў у Беларусі

30.03.2021 11:11
Сейм заклікаў міжнародную супольнасць салідарна і цвёрда рэагаваць на незаконныя дзеянні беларускіх улад.

Лукашэнка перавёў кіраўнікоў СПБ у ізалятар, дзе выконваюццa смяротныя прысуды

31.03.2021 09:32
„Валадарка” ўжо некалькі разоў упісалася ў гісторыю Польшчы. Тут утрымлівалі ўдзельнікаў паўстанняў і Юзафа Пілсудскага.