Беларуская Служба

Дзяржсакратар ЗША перасцярог Расію ад агрэсіўных дзеянняў супраць Украіны

12.04.2021 08:10
Энтані Блінкен заявіў, што Вашынгтон знаходзіцца ў пастаянным кантакце з хаўруснікамі і партнёрамі ў Еўропе.
Сцяг ЗШАoohhsnapp/pixabay.com/CC0 Public Domain

Дзяржсакратар ЗША Энтані Блінкен перасцярог Расію ад агрэсіўных дзеянняў супраць Украіны. У інтэрв'ю NBC кіраўнік амерыканскай дыпламатыі заявіў, што ЗША занепакоеныя дзеяннямі Масквы на расійска-ўкраінскай мяжы. Ён адзначыў, што Расія сабрала там больш войскаў, чым калі-небудзь з 2014 года.

Дзяржсакратар ЗША заявіў, што Вашынгтон знаходзіцца ў пастаянным кантакце з хаўруснікамі і партнёрамі ў Еўропе.

„Прэзідэнт Байдэн заняў адназначную пазіцыю па гэтым пытанні - калі Расія будзе дзейнічаць агрэсіўна і безадказна, яна заплаціць за гэта і панясе наступствы”, - сказаў кіраўнік амерыканскай дыпламатыі.

аз