Беларуская Служба

НАТА запатрабавала адвесці расійскія войскі ад мяжы з Украінай

13.04.2021 12:35
Генеральны сакратар Столтэнберг заклікаў Маскву спыніць правакацыі і правесці дээскалацыю. .
.   . , , 13  2021
Дз. Кулеба і Е. Столтэнберг, Брусель, 13 красавіка 2021 годаPAP/EPA/Francisco Seco / POOL

Генеральны сакратар блоку НАТА Енс Столтэнберг у аўторак, 13 красавіка заклікаў Расію адвесці войскі, якія Масква канцэнтруе ўздоўж мяжы з Украінай, а таксама ў анексаваным Крыме.

«За апошнія тыдні Расія перакінула да межаў Украіны тысячы гатовых да бою вайскоўцаў, што з'яўляецца найбуйнейшым навалай расійскіх войскаў з часоў незаконнай анексіі Крыму ў 2014 годзе», – заявіў генсек Столтэнберг.

«Расія павінна спыніць гэта нарошчванне вайсковай моцы ва Украіне і вакол яе, неадкладна спыніць правакацыі і знізіць напружанасць», – заявіў кіраўнік НАТА на прэс-канферэнцыі з міністрам замежных спраў Украіны Дзмітрыем Кулебам, які зараз прыбывае з афіцыйным візітам у штаб-кватэры блоку ў Бруселі.

Па словах міністра Кулебы, Кіеў імкнецца да дыпламатычнага вырашэння склаўшайся сітуацыі.

pap/эж

НАТА падтрымлівае суверэнітэт Украіны

07.04.2021 14:53
У выніку агрэсіі Расіі супраць Украіны, распачатай у 2014 годзе, загінулі больш за 13 тысяч чалавек.

Палітолаг Ежы Таргальскі: Расія пры Пуціне будзе гніць, як Савецкі Саюз гніў пры Брэжневе

07.04.2021 15:00
Польскі Палітолаг Ежы Таргальскі сцвярджае, што мы маем справу з расколам у блоку НАТА ў дачыненні да ваеннага канфлікту ва Украіне.

«Вялікая сямёрка» занепакоеная ростам колькасці вайскоўцаў РФ ля межаў Украіны

13.04.2021 10:40
«Вялікая сямёрка» пацвердзіла сваю непахісную прыхільнасць незалежнасці, суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны, а таксама падтрымала стрыманасць Кіева.