Беларуская Служба

«Вялікая сямёрка» занепакоеная ростам колькасці вайскоўцаў РФ ля межаў Украіны

13.04.2021 10:40
«Вялікая сямёрка» пацвердзіла сваю непахісную прыхільнасць незалежнасці, суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны, а таксама падтрымала стрыманасць Кіева.
zdj. ilustracyjne
zdj. ilustracyjneALEXANDER ERMOCHENKO/PAP/EPA

Краіны «Вялікай сямёркі» глыбока занепакоеныя маштабным сцягвання расійскіх Узброеных Сіл да межаў Украіны і на тэрыторыю незаконна анексаванага Крыма. Падобныя перамяшчэння войскаў без папярэдняга паведамлення з'яўляюцца пагрозлівымі, дэстабілізуюць сітуацыю, гаворыцца ў супольнай заяве «Вялікай сямёркі», апублікаванай увечары ў панядзелак, 12 красавіка.

Аўтары дакументу заклікалі Расію спыніць правакацыі і неадкладна зрабіць захады па дээскалацыі напружанасці ў адпаведнасці з яе міжнароднымі абавязацельствамі. Яны ўказалі Маскве на неабходнасць прытрымлівацца Венскім дакументам аб мерах умацавання даверу і бяспекі, які Арганізацыя па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе (АБСЭ) прыняла ў 2011 годзе.

«Вялікая сямёрка» пацвердзіла сваю непахісную прыхільнасць незалежнасці, суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны, а таксама падтрымала стрыманасць Кіева. Поўнае выкананне Мінскіх пагадненняў зʼяўляецца адзіным шляхам да палітычнага вырашэння канфлікту, адзначаецца ў заяве краін G7. Яны заклікалі ўсе бакі да канструктыўнага ўдзелу ў дзейнасці трохбаковай кантактнай групы, каб замацаваць рэжым спынення агню.

У пачатку красавіка зʼявіліся паведамленні аб сцягванні Расіяй войскаў да мяжы з Украінай. Кіеў абвінаваціў Маскву ў размяшчэнні на ўкраінскіх межах і ў анексаваным Крыме больш за 80 тысяч вайскоўцаў.

dw/эж

НАТА падтрымлівае суверэнітэт Украіны

07.04.2021 14:53
У выніку агрэсіі Расіі супраць Украіны, распачатай у 2014 годзе, загінулі больш за 13 тысяч чалавек.

Палітолаг Ежы Таргальскі: Расія пры Пуціне будзе гніць, як Савецкі Саюз гніў пры Брэжневе

07.04.2021 15:00
Польскі Палітолаг Ежы Таргальскі сцвярджае, што мы маем справу з расколам у блоку НАТА ў дачыненні да ваеннага канфлікту ва Украіне.

Украіне не па дарозе з Мінскам па палітычных пытаннях, але ў гандлі так

10.04.2021 08:09
Кіеў не хоча весці перамовы ў Мінску ў справе Данбасу, але надалей вядзе з Лукашэнкам гаспадарчыя інтарэсы.

Пуцін не хоча размаўляць з Зяленскім

12.04.2021 13:07
Крэмль не адказаў на заклікі Украіны пагутарыць пра абвастрэнне сітуацыі на Данбасе, паведамляюць прадстаўнікі прэзідэнта Зяленскага.

Міністры замежных спраў ЕС абмяркуюць канцэнтрацыю расійскіх войскаў ля мяжы з Украінaй

12.04.2021 16:10
Відэаканферэнцыя з удзелам кіраўнікоў дыпламатыі дзяржаў-членаў запланавана на наступны панядзелак, 19 красавіка.