Беларуская Служба

Старшыня дэлегацыі ЕП па сувязях з Беларуссю: арышт палякаў у Гродне - мэтанакіраваная акцыя КДБ

14.04.2021 15:54
Раніцай былі затрыманыя актывісты СПБ Анджэй Пісальнік і Інэса Тодрык-Пісальнік.
zdjęcie ilustracyjne
zdjęcie ilustracyjnesymbiot/ Shutterstock

Старшыня дэлегацыі Еўрапарламента па сувязях з Беларуссю Роберт Бедрань ацаніў, што арышт польскіх актывістаў з Гродна быў "мэтанакіраванай акцыяй КДБ".

Раніцай міліцыя ўвайшла ў дом галоўнага рэдактара польскага партала znadniemna.pl, сакратара Галоўнай рады Саюза палякаў у Беларусі Анджэя Пісальніка і яго жонкі, галоўнага рэдактара газеты "Głos znad Niemna" Інэсы Тодрык-Пісальнік. Супрацоўнікі правялі ператрус у кватэры, затым затрымалі актывістаў і павезлі ў Мінск.

"Гэта не выпадковасць, а наўмысная акцыя КДБ, бо сакратар праўлення Саюза палякаў Беларусі павінен быў сёння гаварыць пра рэпрэсіі супраць польскай меншасці на сустрэчы дэлегацыі ЕП па сувязях з Беларуссю ", - напісаў Роберт Бедрань у Twitter. Раней ён заявіў, што рэжым імкнецца суцішыць Анджэя Пісальніка, "баючыся таго, што ён можа расказаць пра пераслед польскай меншасці [у Беларусі]".

ІАР/нг