"Чарговы раз, барацьба з тэрарызмам нічога не дала", - з такімі загалоўкамі выйшлі французскія СМІ пасля пятнічнага забойства супрацоўніцы паліцэйскага ўчастка ў Рамбуе пад Парыжам.
Забойца паліцыянткі - тунісец, які прыехаў у краіну нелегальна ў 2009 годзе, а летась атрымаў від на жыхарства.
Расследаванне вядзе нацыянальная антытэрарыстычная пракуратура. Як адзначаюць рэдактары штодзёнкі "Le Monde", той факт, што зламыснік з крыкам "Алаху Акбар" (Бог вялікі) кінуўся з нажом да горла сваёй ахвяры, што ён здзейсніў напад падчас Рамадану , мусульманскага месяца посту, і ў пятніцу - дзень "малітваў вялікіх мусульман" не пакідае сумненняў у тэрарыстычным характары злачынства.
Прэм'ер-міністр Жан Кастэкс і міністр унутраных спраў Джэральд Дарманін адразу прыехалі ў Рамбуе. Прэзідэнт Эмануэль Макрон запэўніў у Twitter, што "мы не будзе саступак у барацьбе з тэрарызмам". Палітыкі амаль усіх французскіх партый, ад крайніх левых па крайніх правых, рэзка асудзілі забойства.
Прадстаўнікі паліцэйскіх прафсаюзаў не хаваюць, што паліцыянтам "надакучылі" словы падтрымкі і "абяцаныя гадамі дзеянні". "Мы не хочам новых законаў, мы хочам выканання існуючых", - заявіў камісар Мацье Валет.
ПР/юл