Па меры разгортвання кампаніі па вакцынацыі супраць Covid-19 і зніжэння ўзроўню эпідэмій усё больш еўрапейскіх краін змякчаюць санітарныя абмежаванні. У Венгрыі, Славакіі і Італіі зноў будуць адкрыты тэрасы рэстаранаў і кафэ. У Францыі вучні вернуцца ў школу.
У Чэхіі ўлады адмянілі надзвычайнае становішча, якое было ўведзенае паўгода таму. Адмяняюцца каменданцкая гадзіна і забарона на паездкі паміж акругамі, але масавыя сустрэчы па-ранейшаму забароненыя. Адкрыліся некаторыя раней закрытыя крамы і ўстановы абслугоўвання, а таксама харчовыя рынкі.
У Італіі ўрад з панядзелка лагодзіць эпідэміялагічныя абмежаванні. Хутчэй за ўсё, 11 з 20 італьянскіх рэгіёнаў апынуцца ў г.зв. жоўтай зоне. Там будуць працаваць рэстараны і бары, але госці змогуць сядзець толькі на тэрасах. Таксама будзе дазволена свабоднае перамяшчэнне паміж жоўтымі рэгіёнамі. Забарона наведвання будзе датычыць толькі чырвоных рэгіёнаў. Па ўсёй краіне да канца мая ён будзе дзейнічаць начная каменданцкая гадзіна.
ПР/юл