Прэмʼер-міністр Арменіі Нікол Пашынян заявіў, што адпраўляецца ў адстаўку. Пра гэта кіраўнік Кабміна сказаў у ходзе нядзельнага тэлезвароту. Разам з ім у адстаўку пайшоў таксама ўрад краіны.
Пашынян пры гэтым зазначыў, што працягне выконваць абавязкі прэмʼер-міністра ў поўным абʼёме да правядзення выбараў. Палітык таксама сказаў, што на выбарах высуне сваю кандыдатуру на пасаду прэмʼера Арменіі ад партыі «Грамадзянская дамова».
Датэрміновыя выбары ў Арменіі запланаваныя на 20 чэрвеня.
Пашынян падаў адстаўку ў выніку пратэстаў, якія пачаліся з моманту заканчэння ваеннага канфлікту ў Нагорным Карабаху. Апазіцыя абвінавачвае Нікола Пашыняна ў здрадзе нацыянальных інтарэсаў.
вс
на фота: пратэсты ў Арменіі, у выніку якіх Нікол Пашынян падаў у адстаўку