З 26 па 28 красавіка Святлана Ціханоўская наведае Аўстрыю з афіцыйным візітам.
Лідарка беларускай грамадзянскай супольнасці падчас паездкі сустрэнецца з прэзідэнтам краіны Аляксандрам ван дэр Бэленам, канцлерам Себасцьянам Курцам, міністрам замежных спраў Аляксандрам Шаленбергам і кіраўнікамі місій пры АБСЕ.
Як паведамляе офіс Святланы Ціханоўскай, падчас візіту плануецца абмеркаваць пытанне вырашэння крызісу ў Беларусі, падтрымку дэмакратыі і незалежнасці Беларусі, а таксама тэму магчымага дыялогу паміж беларускім народам і рэжымам Лукашэнкі.
вс