Сёння мінае 35 гадоў з дня катастрофы на Чарнобыльскай АЭС. 26 красавіка 1986 года выбухнуў адзін з рэактараў электрастанцыі, у выніку чаго дайшло да маштабнага радыеактыўнага забруджання. Савецкія ўлады хавалі маштаб катастрофы.
Дзясяткі тысяч людзей падвергліся смяротнай радыяцыі, у тым ліку работнікі электрастанцыі, ліквідатары наступстваў выбуху і іх сем'і, якія пражывалі ў непадалёкім горадзе Прыпяць.
Пасля катастрофы разбураны рэактар быў заліты бетонам. Некалькі гадоў таму над саркафагам быў пабудаваны велізарны дах, каб прадухіліць выкід радыеактыўнага пылу.
У цяперашні час на электрастанцыі, нягледзячы на тое, што яна больш не вырабляе энергію, працуе больш за 2000 чалавек. Вакол аб'екта знаходзіцца бязлюдная зона адчужэння ў некалькі дзясяткаў кіламетраў.
Традыцыйна ў гэты дзень у Мінску праходзіла мемарыяльнае шэсце «Чарнобыльскі шлях». Сёлета ўлады забаранілі праводзіць мерапрыемства.
аз