У ЗША сярод людзей, у якіх дастаткова грошай на пенсію, назіраецца новы падыход, які абагульняе лозунг: «жыццё кароткае». Яны не хочуць, каб пасля выхаду на пенсію ім застаўся адзін год жыцця або толькі крыху больш, а пазней пачаліся хваробы і прыйшла смерць.
Справу спісвае «Wall Street Journal». Выданне паведамляе, што такі падыход амерыканцаў да працы можа стаць праблемай для працадаўцаў, якія пачнуць масава губляць пажылых, вопытных супрацоўнікаў. Гэта акажа негатыўны ўплыў на рынак працы, паколькі старэйшыя асобы як правіла адзначаюцца высокай аддачай, меншай адсутнасцю на рабоце, яны могуць рыхтаваць маладых супрацоўнікаў.
Некамерцыйны фонд медыкаў Physicians Foundation перасцерагае перад негатыўнымі наступствамі новай з’явы перш за ўсё ў службе аховы здароўя. Амаль адна трэцяя ўсіх лекараў у ЗША – гэта пажылыя людзі, якім больш за 60 гадоў. Іх выхад на пенсію можа азначаць паглыбленне існуючага недахопу медыкаў, асабліва спецыялістаў.
ПАД/нг