У Літве вырашылі прасоўваць вакцынацыю супраць COVID-19 незвычайным спосабам. Ініцыятары кампаніі звяртаюць увагу на пабочныя эфекты вакцынацыі, такія як вяртанне да нармальнага жыцця, канцэрты, наведванне рэстаранаў і спартыўных клубаў.
На вуліцах Вільні і ў Інтэрнэце з'явіліся плакаты, якія паказваюць, якімі будуць пабочныя эфекты вакцынацыі. Яны нагадваюць, што дзякуючы прышчэпцы можна будзе пайсці на канцэрт і згубіць на ім голас, а таксама да спартыўных мерапрыемстваў, пасля якіх будуць балець цягліцы.
Аўтар кампаніі - Матас Грацэвічус. Ён сказаў, што ў інфармацыйнай прасторы дамінуе негатыўная інфармацыя пра пабочныя эфекты прэпаратаў COVID-19. Адсюль і ўзнікла ідэя паказаць іх станоўчы ўплыў на жыццё людзей. У цяперашні час у Літве праходзяць вакцынацыю асобы, старэйшыя за 55 гадоў і людзі з прыярытэтных груп. Сярод іх хранічна хворыя, настаўнікі, выпускнікі сярэдняй школы і чыноўнікі. Прышчэпкі для ўзроставай групы 45 гадоў пачнуцца на наступным тыдні.
Эпідэмічная сітуацыя ў літоўскай сталіцы больш складаная, чым у пачатку студзеня, калі ў краіне была рэкордная колькасць штодзённых інфекцый. Амаль 80% кавідных ложкаў у Вільні занятыя хворымі. Міністэрства аховы здароўя разглядае магчымасць накіравання некаторых пацыентаў у бальніцы іншых рэгіёнаў краіны. У Літве за апошнія суткі было зафіксавана 1335 заражэнняў каранавірусам. Узровень заражэння на 100 тыс. жыхароў за апошнія 14 дзён склаў 562. Ён вышэйшы, чым у Польшчы і іншых краінах Балтыі.
ІАР ПР/нг