Беларуская Служба

Віцэ-міністр Літвы: Усё больш беларускіх прадпрыемстваў маюць намер перабрацца ў Літву

13.05.2021 10:11
43 беларускія прадпрыемствы ўжо пачалі працэс пераводу, а 37 яшчэ думаюць.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Foto: Photo:geralt/pixabay.com/CC0 Public Domain

Літва паступова здымае каранцінныя абмежаванні і ўсё больш беларускіх прадпрыемстваў думаюць аб пераводзе дзейнасці ў Літву, кажа віцэ-міністр эканомікі і інавацый Явіта Нэлюпшэне, паведамляе Дэлфі.

«У апошнія тыдні, вядома, з-за некаторых паслабленняў у каранцінных абмежаваннях мы назіраем павышаную зацікаўленасць. (...) Набліжаецца заканчэнне навучальнага года, так што гэтая зацікаўленасць, на наш погляд, яшчэ ўзрасце», – сказала палітык у сераду на пасяджэнні парламенцкага Камітэта па сацыяльных пытаннях і працы.

Яна паведаміла, што 43 беларускія прадпрыемствы ўжо пачалі працэс пераводу, а 37 яшчэ думаюць. Цікавасць да Літвы праяўляюць у агульнай складанасці 110 беларускіх прадпрыемстваў, яны маглі б стварыць у Літве каля 3 тысяч новых працоўных месцаў.
«Гэтыя 3 тысячы беларусаў не павінны стварыць адмысловай рызыкі» (на рынку інфармацыйных тэхналогій (ІТ) – BNS)», – сказала яна.

Кіраўнік Каманды інавацый і інфраструктурных рашэнняў установы па прыцягненню замежных інвестыцый Investuok Lietuvoje Герардас Вішынскас падкрэсліў, што ў Літве адчуваецца моцны недахоп спецыялістаў ІТ і гэта замінае прыцягваць новыя інвестыцыі.

Па словах Явіты Нэлюпшэне, у Літву пераважна хочуць перабрацца спецыялісты ІТ, якія працуюць у сферы стартапаў, якія прадстаўляюць паслугі развіцця бізнесу, стваральнікі гульняў. Камітэт абмеркаваў і зацвердзіў папраўкі да законаў Аб інвестыцыях і Аб занятасці або так званы пакет аб релакацыі работнікаў. Ён павінен дапамагчы без асаблівых перашкод перавесці работнікаў і членаў іх сем'яў з Беларусі ў Літву. Калі папраўкі будуць прынятыя, на льготы змогуць прэтэндаваць прадпрыемствы, якія падпісалі інвестыцыйныя дагаворы з урадам Літвы і абавязаліся інвеставаць мінімум 1,45 мільёнаў еўра, стварыць як мінімум 20 новых працоўных месцаў і плаціць заробкі ў памеры 1,5 сярэдняй велічыні зарплаты ў самакіраванні, у якім будуць зробленыя капіталаўкладанні.

Па словах Нэлюпшэне, дагаворы інвестыцый з урадам ужо падпісала 71 беларускае прадпрыемства. Міністэрства эканомікі і інавацый спадзяецца, што папраўкі ўступяць у сілу ўжо ў чэрвені.

ав

Больш за 800 гуманітарных віз Літва выдала беларусам

20.04.2021 14:07
133 чалавекі звярнуліся з просьбай аб прадстаўленні палітычнага прытулку.

Літва: Гадавіна катастрофы на ЧАЭС – нагода для абмеркавання пытання АЭС у Астраўцы

26.04.2021 12:11
У АЭС у Астраўцы, побач з літоўскай мяжой, ад пачатку свайго будаўніцтва непaкоіць літоўцаў.