Беларуская Служба

ЗША даследуюць, ці Расія, Кітай або Куба не выкарыстоўвалі электрамагнітныя атакі

24.05.2021 13:19
Пяць гадоў таму пачалі паяўляцца паведамленні пра чэрапна-мазгавыя траўмы сярод дыпламатаў, салдат і іншага амерыканскага персаналу за мяжой.
Пасольства ЗША ў Гаване на Кубефота: Дзярждэпартамент ЗША

Амерыканцы ўзбудзілі следства па справе вялікай колькасці выпадкаў сярод супрацоўнікаў пасольства ЗША. Мяркуецца, што яны могуць быць вынікам атакі, якая адбылася з выкарыстаннем магутных генератараў электрамагнітнага выпраменьвання. Падазрона тое, што найбольш выпадкаў дзіўных захворванняў мозгу зафіксавана сярод амерыканскіх дыпламатаў і салдат на Кубе, у Расіі і ў Кітаі.

Пяць гадоў таму пачалі паяўляцца паведамленні пра рэдка сустраканыя чэрапна-мазгавыя траўмы сярод дыпламатаў, салдат і іншага амерыканскага персаналу за мяжой, што выклікала занепакоенасць адміністрацыі прэзідэнта Дональда Трампа. Трывогу выклікала надзвычай вялікая колькасць выпадкаў, зарэгістраваных у Дзярждэпартаменце, Міністэрстве абароны і ЦРУ, асабліва, калі яны назіраліся на Кубе і ў Кітаі.

Defence24/нг