Беларуская Служба

Енс Столтэнберг: Расія і Кітай – цяпер самая вялікая пагроза краінам НАТА

05.06.2021 08:50
«Расія палохае суседзяў, пераследуе мірную расійскую апазіцыю, праводзіць гібрыдныя і кібератакі ў краінах НАТА», – дадаў кіраўнік альянсу.
Енс Столтэнберг PAP/EPA/STEPHANIE LECOCQ / POOL

Расія і Кітай – гэта цяпер самая вялікая пагроза краінам НАТА, ацаніў генеральны сакратар альянсу. Енс Столтэнберг прадставіў план рэформаў НАТА да 2030 года. Дакумент стане асноўнай тэмай саміту альянсу ў Бруселі, які адбудзецца ў палове чэрвеня.

Енс Столтэнберг распавёў пра планы рэформаў падчас віртуальнай канферэнцыі, арганізаванай двума міжнароднымі даследчымі інстытутамі: Нямецкім саветам па міжнародных адносінах і Інстытутам Брукінгса (German Council on Foreign Relations і The Brookings Institution).

«Расія і Кітай праводзяць аўтарытарны наступ, які супярэчыць прынцыпам, на якіх грунтуецца свет. Расія працягвае небяспечныя паводзіны і канцэнтруе войскі ад Арктыкі да Афрыкі. Яна палохае суседзяў, пераследуе мірную расійскую апазіцыю, праводзіць гібрыдныя і кібератакі ў краінах НАТА», – дадаў Енс Столтэнберг.

Генеральны сакратар НАТА падкрэсліў, што альянс не разглядае Кітая як ворага.

«З Кітаем магчымы дыялог па пытаннях гандлю, змен клімату і кантролю над узбраеннямі. Аднак мы павінны ўсведамляць, што Кітай уяўляе пагрозу. Згаданая краіна хутка стане найбуйнейшай эканомікай свету, а ўжо цяпер мае другі па велічыні ваенны бюджэт і найбуйнейшы ваенны флот. Кітай імкнецца кантраляваць важную інфраструктуру ў краінах НАТА і ва ўсім свеце», – дадаў Енс Столтэнберг.

Кіраўнік НАТА заявіў, што ў планы рэформаў прадугледжваюць умацаванне адносін Еўропы з ЗША і ўзмацненне дыпламатычнай ролі альянсу. НАТА таксама павінна распрацаваць новую стратэгічную канцэпцыю нa бліжэйшыя гады.

Лідары альянсу, у тым ліку прэзідэнт ЗША Джо Байдэн, прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон і канцлер Германіі Ангела Мэркель, прымуць удзел у саміце ў Бруселі, які запланаваны на 14 чэрвеня. Польшчу будзе прадстаўляць прэзідэнт Анджэй Дуда.

аз