Беларуская Служба

Прэзідэнт Польшчы: Джо Байдэн клапоціцца пра бяспеку Польшчы

14.06.2021 20:03
Анджэй Дуда сустрэўся з амерыканскім лідарам пры нагодзе саміту НАТА ў Бруселі.
      i  .
Прэзідэнты Польшчы і ЗША Анджэй Дуда i Джо Байдэн. PAP/Wojciech Król/MON

Джо Байдэн запэўніў, што пытанне бяспекі Польшчы блізкае ягонаму сэрцу, паведаміў прэзідэнт Анджэй Дуда, які пры нагодзе саміту НАТА ў Бруселі сустрэўся з амерыканскім лідарам:

- У размове са мной прэзідэнт ЗША вельмі ясна даў зразумець, што бяспека Цэнтральнай і Усходняй Еўропы, уключаючы бяспеку Польшчы, блізкая ягонаму сэрцу.

Анджэй Дуда дадаў, што размова датычылася і паглыблення ваеннага супрацоўніцтва. Польскі лідар станоўча ацаніў сённяшні саміт Паўночнаатлантычнага альянсу. Ён падкрэсліў, што, у прыватнасці, абмяркоўвалася бяспека на ўсходнім флангу і пагрозы з боку Расіі. Анджэй Дуда падкрэсліў, што гэта адна з самых вялікіх праблем, якая існуе ў геапалітычнай прасторы, і ў прыватнасці ў нашай частцы Еўропы.

аз