Беларуская Служба

Польшча і Чэхія не змаглі дамовіцца аб далейшым лёсе шахты ў Туруве

19.06.2021 15:47
«Гэта былі насычаныя два дні, жорсткія перамовы, мы абмеркавалі многія пытанні, што дапамагло нам лепш зразумець адзін аднаго».
.
.Foto: Foto: youtube.com/watch/screen

Двухдзённыя перамовы ўрадаў Польшчы і Чэхіі па ўрэгуляванні спрэчкі вакол шахты ў горадзе Туруў не прывялі да пагаднення. Перамовы працягнуцца ў аўторак, 22 чэрвеня.

Перад вяртаннем з Прагі, дзе праходзілі і працягнуцца перамовы, міністр навакольнага асяроддзя і клімату Польшчы Міхал Куртыка адзначыў аднак, што Польшча і Чэхія блізкія да дасягнення кампрамісу:

-Гэта былі насычаныя два дні, жорсткія перамовы, мы абмеркавалі многія пытанні, што дапамагло нам лепш зразумець адзін аднаго. Пэўна, абодва бакі імкнуцца да таго, каб вырашыць гэтую спрэчку ў духу добрасуседскага супрацоўніцтва. Мы рухаемся ў бок пагаднення.

Перад пачаткам сустрэчы польскі і чэшскі бакі заявілі, што яе мэтай з'яўляецца дасягненне кампрамісу, які дазволіць Празе адклікаць свой пазоў супраць Варшавы з Суда Еўрапейскага Звязу.

На гэтым тыдні ўрад Чэхіі прадставіў польскаму боку праект пагаднення па ўмовах працы памежнай шахты ў Туруве. У Празе чакаюць разлічваюць на фінансаванне будаўніцтва водазабораў на чэшскай тэрыторыі і доступу да інфармацыі аб горназдабыўной прамысловасці на тэрыторыі Польшчы.

iar/эж

Польшча не адмовіцца ад пашырэння рудніка бурага вугалю ў Тураве

20.04.2021 16:03
Чэхія накіравала скаргу ў СЕЗ на Польшчу ў сувязі з пашырэннем Тураўскага рудніка.

Польска-чэшскі канфлікт будзе вырашацца на шляху дамоўленасцяў

25.05.2021 09:22
У пятніцу, пасля скаргі чэшскіх улад, Суд Еўрапейскага Саюза пастанавіў прыпыніць здабычу ў шахце «Тураў». 

Чэшскія эколагі патрабуюць прыглядзецца да будаўніцтва назіральнай вежы на Снежніку

03.06.2021 11:14
Польска-чэшскі праект узнікае на польскім баку мяжы на месцы былой назіральнай вежы, якая да 1973 года знаходзілася на гэтай гады.