Беларуская Служба

Газаправод Baltic-Pipe будзе завершаны паводле плану

21.06.2021 11:44
Поўная прапускная здольнасць Baltic Pipe – 10 млрд м3/год – будзе атрымана пасля завяршэння будаўнічых работ на ўсіх участках інвестыцыі ў Даніі.
Ілюстрацыя Shutterstock/INSAGO

Дацкі падрадчык Baltic Pipe паведаміў, што адрэзак, на якім будуць адноўленыя будаўнічыя працы, дазволіць запусціць прапампоўку газу ў Польшчы ў адпаведнасці з прынятым графікам – з 1 кастрычніка 2022 года.

Падрачык пацвердзіў, што дацкая кампанія атрымала дазвол дацкага Агенцтва аховы навакольнага асяроддзя (DEPA) на аднаўленне будаўнічых прац на большай частцы 211-кіламетровага газаправода Baltic Pipe на сушы ў Даніі. Аператар дадаў, што «для астатняй часткі маршруту газаправода для пачатку будаўнічых работ неабходна будзе атрымаць новыя экалагічныя дазволы».

Будаўнічыя Працы на польскім участку газаправоду выконваюцца ў адпаведнасці з планам, і кампанія плануе завяршыць іх да 1 кастрычніка 2022 года.

Паводле ацэнак, дацкі аператар мае затрымку ў рэалізацыі праекта ў 3 месяцы. Baltic Pipe, як чакаецца, пачне працаваць да кастрычніка 2022 года. Газаправод будзе пастаўляць нарвежскі прыродны газ праз Данію ў Польшчу, што зменшыць залежнасць краіны ад расійскіх энерганосьбітаў.

Поўная прапускная здольнасць Baltic Pipe – 10 млрд м3/год – будзе атрымана пасля завяршэння будаўнічых работ на ўсіх участках інвестыцыі ў Даніі, гэта значыць да канца 2022 года.

iar/эж


Адмова ад расійскага газу павялічыць энергетычную бяспеку Польшчы

19.11.2019 16:01
PGNiG адмовіўся прадаўжаць з расійскім канцэрнам „Газпром”кантракт на газ.

Будаўніцтва газаправода Baltic Pipe ідзе па графіку і будзе завершана ў 2022 г.

03.12.2019 17:01
Балтыйская труба дазволіць Польшчы атрымліваць газ з Нарвегіі.