Беларуская Служба

У Інстытуце Пілецкага ў Берліне адкрыецца фотавыстава «Жыве Беларусь!»

23.06.2021 15:32
«Беларусы нагадваюць нам, што свабода і дэмакратыя – гэта самыя важныя каштоўнасці», – кажа кіраўнік філіяла Інстытута Пілецкага ў Берліне.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.geralt /pixabay.com/CC0 Public Domain

«Беларусы нагадваюць нам, што гісторыя не скончылася ў 1989 годзе – яна працягваецца ўвесь час, а свабода і дэмакратыя – гэта самыя важныя каштоўнасці», – кажа кіраўнік філіяла Інстытута Пілецкага ў Берліне, дзе сёння будзе адкрытая фотавыстава «Жыве Беларусь!»

Выстава пра пратэсты ў Беларусі «распавядае гісторыю, якая адбываецца зараз, але таксама і пра ранейшыя гады», – кажа Анна Радзяёўска. «Гэта таксама адкрыццё новага погляду на Цэнтральную і Усходнюю Еўропу», які варта паказаць у Берліне, паказаць немцам», – дадае яна.

Выстава ў Берліне паказвае «розныя творчыя формы пратэсту ў Беларусі». Паказвае эмоцыі і пачуцці затрыманыя на шматлікіх фотаздымках.

Куратары выставы – фатограф з Мінска Андрэй Лянкевіч – ініцыятар «Фотамесяца« ў Мінску ў 2014 годзе і Марта Шыманьскай – куратар фотавыставаў і кіраўнік праектаў у рамках Еўрапейскага фестывалю фатаграфіі.
На адкрыцці выставы «Жыве Беларусь!» у Берліне выступіць «Вольны хор» – культурны рух пратэсту ў Беларусі створаны ў жніўні 2020 года ў адказ на фальсіфікацыі выбараў і рэпрэсіі з боку ўладаў.

аз