Беларуская Служба

Папа Рымскі заклікаў маліцца за мір на Блізкім Усходзе

27.06.2021 14:01
У сувязі з Днём міру на Блізкім Усходзе Пантыфік заклікаў маліцца за мір у гэтым рэгіёне свету.
Папа Рымскі ФранцішакEPA/GIUSEPPE LAMI Dostawca: PAP/EPA

Францішак сустрэўся з вернікамі на малітве "Анёл Панскі" на плошчы Святога Пятра.

Папа згадаў пра сітуацыю на Блізкім Усходзе пасля чытання і малітвы. "Няхай Бог падтрымлівае намаганні тых, хто працуе на дыялог і братэрства ў гэтым рэгіёне свету, дзе нараджаецца і працягвае жыць хрысціянская вера, нягледзячы на ​​шматлікія пакуты". Францішак запэўніў таксама пра сваю блізкасць з ахвярамі ўрагану ў Чэхіі.

У перадмалітоўнай пропаведзі ён сказаў, што самай цяжкай хваробай у жыцці з'яўляецца адсутнасць любові і няздольнасць кахаць. Ён заўважыў, што часта людзі, якія жадаюць задаволіць адсутнасць любові, гоняцца за поспехам і грашыма.

Пантыфік адзначыў, што любоў нельга купіць, бо яна бясплатная. Ён перасцярог ад пошуку кахання ў віртуальным свеце, кажучы, што каханне рэальнае. Папа Рымскі падкрэсліў, што можна вылечыць хворае сэрца, праз набліжэнне да Езуса.

ПР/юл