Беларуская Служба

Ізраіль унёс Беларусь у «аранжавы спіс» з-за SARS-CoV-2

28.06.2021 18:22
Актуальна ў так званым «аранжавым спісе» Тэль-Авіва знаходзяцца 14 краін.
Flaga Izraela
Flaga IzraelaRi_Ya/pixabay.com/CC0 Public Domain

Ізраіль унёс Беларусь у спіс небяспечных краін з-за эпідэміі каранавіруса SARS-CoV-2. Актуальна ў так званым «аранжавым спісе» Тэль-Авіва знаходзяцца 14 краін.

Міністэрства аховы здароўя Ізраіля папярэджвае, што ў выпадку, калі не адбудзецца паляпшэння сітуацыі з захворваннямі ў краінах са спісу, то яны трапяць у гэтак званы «чырвоны спіс» дзяржаў з максімальнай рызыкай. Ізраільскія грамадзяне, паводле рэкамендацыі Мінздароўя, павінны адпаведным чынам планаваць паездкі.

Цяпер у «чырвоным спісе» знаходзяцца Аргенціна, Бразілія, Індыя, Мексіка, Расія і ПАР. Наведаць гэтыя краіны можна толькі з дазволу спецыяльнай камісіі. У сваю чаргу грамадзянам, якія вярнуліся з «чырвоных краін», прыйдзецца адбыць поўны каранцінны тэрмін, нягледзячы на вакцынацыю або наяўнасць антыцел у арганізме.

вс