Рэкордная гарачыня на паўночным захадзе ЗША. Тэмпературныя рэкорды назіраюцца ў штатах Арэгон і Вашынгтон. У абодвух штатах тэрмометры паказвалі больш за 40 градусаў Цэльсія. Спякота сур'ёзна ўскладняе жыццё жыхароў.
Найбольшая спякота была ўчора ў Сіэтле, дзе тэрмометры паказвалі 42 градусы Цэльсія, а ў Портлендзе - 46 градусаў. У чэрвені там сярэдняя тэмпература складае ад 21 да 23 градусаў, і ў многіх дамоў няма кандыцыянера.
З-за хвалі спёкі для жыхароў па ўсім рэгіёне былі адкрыты цэнтры ахалоджання з кандыцыянерам. У Портлендзе спынены рух трамваяў і электрычных чыгунак.
З-за значнага павелічэння спажывання электраэнергіі кандыцыянерамі і вентылятарамі месцамі адбыўся збой паставак электрычнасці. У школах і ВНУ былі адмененыя заняткі.
Хваля спякоты выкліканая фронтам высокага ціску. Гэта з'ява пагаршаецца працяглай засухай, бо ў звычайных умовах вада паглынае частку цяпла.
нг