Беларуская Служба

З сённяшняга дня ў Еўрасаюзе пачалі дзейнічаць «кавідныя пашпарты»

01.07.2021 09:15
Акрамя 27 дзяржаў-членаў ЕС, яны будуць дзейнічаць таксама ў Ісландыі, Нарвегіі, Швейцарыі і Ліхтэнштэйне.
        .
З сённяшняга дня ў Еўрасаюзе пачалі дзейнічаць «кавідныя пашпарты».PAP/EPA/DARREN ENGLAND

З сённяшняга дня ў Еўрасаюзе пачалі дзейнічаюць сертыфікаты COVID-19, інакш кавідныя пашпарты. Дакумент даступны ў лічбавым і папяровым выглядзе павінен палягчаюць паездкі па Еўропе, ліквідуючы дадатковыя абмежаванні, напрыклад, у выглядзе каранціну. Кавідны пашпарт пацвярджае вакцынацыю, адмоўны вынік тэсту альбо тое, што дадзеная асоба вылечылася з каранавіруснай інфекцыі.

Акрамя 27 дзяржаў-членаў ЕС, пашпарты будуць дзейнічаць таксама ў Ісландыі, Нарвегіі, Швейцарыі і Ліхтэнштэйне.

Сертыфікаты распрацаваны для палягчэння падарожжаў, але краіны могуць выкарыстаць іх і ў іншых мэтах, напрыклад, дзеля ўваходу на фестываль, у рэстаран альбо рэгістрацыю ў гатэлі.

Сертыфікаты ўтрымліваюць толькі неабходныя асабістыя дадзеныя – імя, прозвішча і дату нараджэння, астатняе – гэта медыцынскія ўказанні. Хоць кавідны пашпарт ЕС вызваляе ад каранціну, то ў выпадку пагаршэння эпідэмічнай сітуацыі паасобныя краіны могуць уводзіць свае дадатковыя абмежаванні.

аз