Беларуская Служба

Украінцы надалей хочуць далучыцца да НАТА і ЕС

01.07.2021 11:09
За ўступленне Украіны ў НАТА выказваецца 54%, а за ўступленне ў ЕС – 61% апытаных украінцаў.
Сцяг Украіныjorono/pixabay.com/CC0

Больш за палову ўкраінскага грамадства выступае за ўступленне іх краіны ў НАТА і Еўрапейскі Саюз, пра гэта сведчаць вынікі апытання, праведзенага Цэнтрам Разумкова. На працягу некалькіх апошніх гадоў колькасць украінцаў, перакананых у неабходнасці інтэграцыі з заходнімі структурамі, застаецца практычна аднолькавай.

Паводле вынікаў апытання, за ўступленне Украіны ў НАТА выказваецца 54% апытаных, то бок на 5% больш, чым у 2015 годзе. Супраць уступлення ў альянс – крыху больш за 30 адсоткаў апытаных. У сваю чаргу 61% украінцаў падтрымлівае ўступленне краіны ў Еўрасаюз. Супраць – 26%.

Даследаванні паказваюць, што заходнія вобласці Украіны, безумоўна, празаходнія. Усходнія і паўднёвыя рэгіёны скептычна ставяцца да НАТА і ЕС.

аз