Летнія Алімпійскія гульні ў Токіа могуць адбыцца без гледачоў на трыбунах. Пра гэта паведаміў прэм'ер-міністр Японіі. Мясцовыя СМІ адзначаюць рост колькасці заражэнняў каранавірусам у Токіа. Надзвычайнае становішча было падоўжана да 11 ліпеня ў японскай сталіцы і ў трох прэфектурах.
У адпаведнасці з актуальнымі нормамі, трыбуны на ўсіх алімпійскіх арэнах могуць быць запоўнены на 50% да максімум 10 000 гледачоў.
У сакавіку Аргкамітэт Гульняў прыняў рашэнне выключыць замежных заўзятараў з удзелу ў мерапрыемстве з-за занадта высокай рызыкі распаўсюджвання каранавіруса.
Нягледзячы на жорсткія меры, колькасць інфекцый у Японіі павялічваецца. Учора ў Токіа было пацверджана больш за 670 заражэнняў каранавіруснай інфекцыяй. Гэта на 100 больш, чым за тыдзень да гэтага.
IAR/нг