Беларуская Служба

За апошнія суткі ў Расіі памерла рэкордная колькасць пацыентаў, заражаных каранавірусам

06.07.2021 13:07
Тым часам маскоўскіх лекараў непакоіць вялікая колькасць пацыентаў з COVID-19, якія патрабуюць шпіталізацыі.
a
МасквaPAP/EPA/MAXIM SHIPENKOV

За апошнія суткі ў Расіі памерлі 737 пацыентаў, заражаных COVID-19. Гэта найбольш з пачатку пандэміі каранавіруса. Нядаўняя справаздача расійскіх санітарных службаў паказвае, што агульная эпідэмічная сітуацыя ў краіне стабілізуецца.

Як і ўчора, у Расіі за апошнія суткі ў былі выяўленыя больш за 23 тысячы новыя выпадкі заражэння каранавірусам. Стабілізуецца таксама сітуацыя ў самой Маскве, дзе за апошнія суткі былі зафіксаваныя 5,5 тысячы новых выпадкаў інфекцыі.

Тым часам маскоўскіх лекараў непакоіць вялікая колькасць пацыентаў з COVID-19, якія патрабуюць шпіталізацыі. За апошнія суткі ў бальніцы былі прынята больш за 1,5 тысячы чалавек.

Улады ўводзяць дадатковыя меры, якія павінны перадухіліць распаўсюджванне віруса. У тым ліку ў 25 рэгіёнах была ўведзеная абавязковая вакцынацыя для работнікаў сферы абслугоўвання, у тым ліку чыноўнікаў мясцовай адміністрацыі.

аз