Беларуская Служба

Украінскі Мікалаеў адмаўляецца ад куплі аўтобусаў вытворчасці МАЗ

07.07.2021 12:20
Раней ад аўтобусаў МАЗ адмовілася ўлады Львова. 
-303
МАЗ-303commons.wikimedia.org/CC BY-SA 4.0/Qw2016

Украінскі Мікалаеў адмаўляецца ад куплі аўтобусаў вытворчасці МАЗ. Прычына – еўрапейскія санкцыі. Гарадскія ўлады Мікалаева абвесцяць новы тэндар на закупку аўтобусаў на суму 4,5 млн еўра, бо папярэдні выйграла кампанія, якая прапанавала менавіта МАЗы.

Раней ад аўтобусаў МАЗ адмовілася ўлады Львова. Муніцыпалітэт горада заявіў, што не мае права і не хоча фінансаваць рэжыму.

вс