Беларуская Служба

Выведка абвергла чуткі пра сур'ёзную хваробу лідара Паўночнай Карэі

07.07.2021 12:47
Гэта быў адказ на чуткі, якія зʼявіліся раней, што ў Кім Чэн Ына адбылося кровазліццё ў мозг і ён знаходзіцца ў несвядомым стане.
.
.Victoria_Borodinova

Паўднёвакарэйскае выведвальнае агенцтва ў сераду абвергла чуткі пра сур'ёзную хваробу лідара Паўночнай Карэі Кім Чэн Ына.

«Мы ўстанавілі, што здагадкі пра здароўе Кіма беспадстаўныя. Наколькі нам вядома, Кім Чэн Ын узначальваў пасяджэнне палітычнага бюро, якое працягвалася ўвесь дзень 29 чэрвеня, і на пасадзе кіраўніка дзяржавы ён звычайна займаўся справамі краіны«, – піша агенцтва ў прэс-рэлізе для журналістаў.

Гэта быў адказ на чуткі, якія зʼявіліся раней, што ў Кім Чэн Ына адбылося кровазліццё ў мозг і ён знаходзіцца ў несвядомым стане, а ў выніку дзяржаўнага перавароту яго дзядзька Кім Пхён Іра адхіліў яго ад улады.

Апошнія чуткі пра здароўе Кіма зʼявіліся з-за таго, што на апошніх фотаздымках ён выглядаў худзейшым, чым звычайна. Каментатары даўно адзначаюць, што Кім мае залішнюю вагу і зʼяўляецца заўзятым курцом, што павялічвае фактарам рызыкі захворвання.

ав