Двухдзённы саміт краін ініцыятывы «Рэгіён трох мораў» з удзелам прэзідэнта Анджэя Дуды пачнецца сёння ў Сафіі. У мерапрыемстве таксама прымуць удзел дэлегацыі, у прыватнасці, з Балгарыі, Грэцыі, Францыі, Германіі, Вялікабрытаніі, Японіі і ЗША.
Сярод тэм, якія будуць абмяркоўвацца: барацьба з крызісам у рэгіёне, супрацоўніцтва Ініцыятывы «Рэгіён трох мораў» з найбуйнейшымі эканомікамі свету, Фонд рэканструкцыі і аднаўленне эканомік рэгіёну пасля пандэміі, барацьба са зменамі клімату. Палітыкі таксама хочуць пагаварыць пра адносіны з новай адміністрацыяй ЗША і пра тое, як прыцягнуць новых інвестараў у ініцыятыву «Рэгіён трох мораў», у тым ліку з Японіі і Вялікабрытаніі.
Прэзідэнт Анджэй Дуда ў Сафіі сустрэнецца з прэзідэнтамі Грэцыі і Балгарыі, а таксама з дэлегацыяй амерыканскіх кангрэсменаў. Анджэй Дуда застанецца ў Сафіі да заўтра.
аз