Кіраўнік Бюро міжнароднай палітыкі пры Канцылярыі прэзідэнта Польшчы Кшыштаф Шчэрскі заявіў, што краіны ініцыятывы «Рэгіён трох мораў» пашыраць сваё супрацоўніцтва на галіны навукі, культуры і турызму.
Нагадваем, сёння ў Сафіі з удзелам прэзідэнта Анджэя Дуды пачынаецца двухдзённы саміт ініцыятывы. Ініцыятыва аб'ядноўвае 12 краін рэгіёна, а ейная мэта – умацаванне эканамічных, інфраструктурных і палітычных кантактаў паміж краінамі.
У саміце таксама возьме ўдзел вялікая колькасць дэлегацый з-за межаў ініцыятывы, дадаў Кшыштаф Шчэрскі(Krzysztof Szczerski):
- На саміце будзе вялікая колькасць гасцей-прадстаўнікоў краінаў, якія не з’яўляюцца членамі ініцыятывы. Гэта ЗША, Германія, Японія, Вялікабрытанія, Грэцыя, Францыя. Гэта сведчыць пра значэнне і патэнцыял ініцыятывы, якая прыцягвае чарговых партнёраў.
Падчас саміту будзе абмяркоўвацца таксама крызіс, звязаны з пандэміяй каранавіруса і барацьба з глабальным пацяпленнем. Прэзідэнт Анджэй Дуда сустрэнецца з прэзідэнтамі Грэцыі і Балгарыі, а таксама дэлегацыяй амерыканскіх кангрэсменаў.
аз