У сёлетніх вучэннях літоўска-польска-ўкраінскай брыгады прымуць удзел падраздзяленні 18-й механізаванай дывізіі і амерыканскія жаўнеры, паведаміла Міністэрства нацыянальнай абароны Польшчы. Вучэнні адбудуцца 17-30 ліпеня ў Яварыве пад Львовам з удзелам больш за 1 200 жаўнераў і больш за 200 машын.
Three Swords – гэта найбуйнейшае вучэнні літоўска-польска-ўкраінскай брыгады, у якіх прымуць удзел вайскоўцы з Польшчы, Украіны, Літвы і ЗША, паведаміла польскае міністэрства. Мэта вучэння – каардынацыя дзейнасці сіл краін-партнёраў у аперацыях, якія вядзе шматнацыянальнае камандаванне.
Супрацоўнікі ўкраінскага генштаба падкрэслілі, што манеўры носяць выключна абарончы характар.
Гэта ўжо другое міжнароднае вучэнне на тэрыторыі Украіны за апошні месяц. На поўдні краіны і ў Чорным моры праводзяцца вучэнні Sea Breeze 2021, арганізаваныя Украінай і ЗША.
PAP/аз