Урадавыя войскі рыхтуюцца адбіць у экстрэмістаў горад Іслам-Кала – ключавы памежны пункт з Іранам. Усё гэта адбываецца на заключным этапе вываду замежных войскаў з Афганістана пасля абвяшчэння прэзідэнтам ЗША Джо Байдэнам аб тым, што рашэнне аб выхадзе з краіны не зменіцца і войскі вернуцца дадому раней, чым планавалася, да канец жніўня.
Большасць войскаў НАТА ўжо выведзена з Афганістана. Аперацыю завяршылі Германія, Італія і Польшча, а большасць салдат з ЗША і Вялікабрытаніі таксама знаходзяцца дома. Некаторыя эксперты прагназуюць, што Афганістан чакае крывавая грамадзянская вайна пасля вываду войскаў НАТА, а лёс празаходняга ўрада ў Кабуле невядомы.
Афганскі ўрад заяўляе, што захопленая талібамі тэрыторыя не мае стратэгічнага значэння. Учора міністэрства абароны заявіла, што аднавіла кантроль над горадам Кала-і-Наў, сталіцай правінцыі Бадгіс, у які талібы ўвайшлі некалькі дзён таму. Па паведамленнях мясцовых уладаў, экстрэмісты зноў напалі на Кала-і-Наў уначы.
ав