Беларуская Служба

Байдэн чакае ад Пуціна дзеянняў супраць расійскіх кіберзлачынцаў

10.07.2021 12:34
Прэзідэнт ЗША таксама запэўніў, што зробіць высновы.
Джо Байдэн PAP/EPA/Alex Edelman / POOL

«Я даў яму зразумець, што Злучаныя Штаты чакаюць, што калі аперацыя-шантажыст (ransomware) запушчана з яго тэрыторыі, нават калі яна не падтрымліваецца дзяржавай, то мы прадпрымем меры», – сказаў Байдэн.

Такім чынам, ён распавёў пра сваю тэлефонную размову з прэзідэнтам Расіі наконт атакі праграмы-шантажыста, якая лічыцца адной з найбуйнейшых у гісторыі, на ІТ-кампанію Kaseya. У здзяйсненні атакі абвінавачваецца расійская групоўка REvil.

На пытанне, ці хакеры панясуць наступствы, Байдэн адказаў сцвярджальна. Ён не выключыў, што адным са спосабаў помсты з боку ЗША будуць атакі на серверы ў Расіі, якія выкарыстоўваліся хакерамі.

Прадстаўнік адміністрацыі Белага дому растлумачыў журналістам, што ЗША прасілі расійскія ўлады спыніць хакераў-вымагальнікаў. Чыноўнік заявіў, што не будзе папярэджанняў пра адказ ЗША на атакі, гэта стане ясна ў »бліжэйшыя некалькі дзён і тыдняў«. Ён таксама запэўніў, што Байдэн не кідаў слоў на вецер, а Амерыка не саромеецца рэагаваць на расійскія кібератакі.

ав