Міністры фінансаў краін G20 падпісалі пагадненне аб глабальным падатку на саміце арганізацыі ў Венецыі.
На мінулым тыдні дакумент таксама быў прыняты прадстаўнікамі 130 краін. Ён прадугледжвае ўстанаўленне мінімальнай падатковай стаўкі для транснацыянальных кампаній у памеры 15%.
Канчатковую рэдакцыю дакумента павінны прыняць лідары «Вялікай дваццаткі» на саміце арганізацыі, які пройдзе ў кастрычніку бягучага года ў Рыме.
Падлічана, што ўрады штогод губляюць ад 100 млрд да 240 млрд долараў ЗША ў год з-за недаатрымання падаткаў.
вс